Шрифт:
Сымон
Усё роўна нічога не ўбачыш. Спіць яшчэ вёска. На вуліцы пуста. Выйшла… Не спіцца ёй нешта.7
Тацяна
Што тут!.. Гумно адчынена, параскідана сена, Пэўна, тут быў нехта… Грышка!.. Пара уставаць. Грышка!.. Чорнымі крыллямі Вецер ударыў у твар, і далёка Чутна было, як шумеў бор стары Над затокай. — Грышка!..Iван
Тацяна, твой Грышка не прыйдзе. Можа, не верыш? Пайшоў на гасцінец разам з Прахорам. Слухай, Тацяна, цябе ён пакінуў, Больш ён ніколі не прыйдзе!..Тацяна
Але адкуль ты тут узяўся?Iван
Я быў тут блізка. На возеры быў. Чуў, як ты клікала Грышку.Тацяна
Не, не старайся мяне затрымаць!Iван
Эх, як птушка, Вырвалася, паляцела! Пэўна разбудзіць I вёску усю, і арцелі. Трэбахавацца… Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта у рэйку набатную б'юць. Вырас натоўп рыбакоў, Бусакі Лесам асеннім ўзняліся ўгару. Гулкай трывогі агні-языкі Ужо ахапілі зару. — Хто чаго звоніць? — чутна з далі. — Стражнікі Грышку з Прахорам ўзялі! — Куды іх пагналі? — Хто бачыў, калі? — Трактам кабыльніцкім іх павялі!.. Звонам Тацяна збірае народ. Чырванню яркай палае усход. Бурнымі хвалямі ў поле з сяла Выйшаў узброены, грозны натоўп, Быццам ўдагон па зямлі паплыла Чорная хмара…Частка шостая
І
2
Прахор
Што, пан, далёка да вёскі?Паліцэйскі
Два ці мо тры кіламетры.Прахор
Сонца, як полымя, паліць, Аж ускіпае паветра. Хочацца піць.Грышка
Нешта сумным Сёння пляцешся, таварыш; Хаты рыбацкія, гумны, Можа, сям'ю ўспамінаеш? Недзе яны ўжо далёка… Песню адну прыгадаў я, З дзён перажытых, гаротных, Помню, спяваў яе слаўна Ў камеры нашай работнік. Путы раскуўшы, з-пад стражы, Ноччу марознаю ў поле Вырваўся катаржнік-вязень, Вырваўся, чуеш, на волю…Прахор
Некалі чуў я пра гэта… Змоўклі. Адны успаміны Звоняць струной каляіны, Што пралягла праз палетак. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што без іх горка сумуюць Родныя Нарачы хвалі.Прахор
Добра, што будзе, то будзе, Толькі б нам разам ударыць…Грышка
Разам, глядзі, не марудзіць. Потым хутчэй у гушчары, Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні, Зможам схавацца далёка, Дзе і з густой падвалокай Век нас ніхто не дагоніць. Ельнік зялёны і гонкі Плямамі цені раскінуў. Хмарацца ў небе сасонкі З зеленню лісцяў асіны. Эх, што задумаўся, стражнік? Лепш не ўглядайся ў гушчары! Позна схапіўся за браўнінг, — Злёг пад рыбацкім ударам. Вязняў дрымучыя нетры Крыюць і змрокам, і лістам. Толькі у гулкім паветры Громам адклікнуўся выстрал. Раз і другі прагрымела Рэха, адбіўшыся звонка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. — Стой! Стой! — голас пагоні Доўга барамі-лясамі, Нетрамі векавымі Гнаўся ўслед за ўцекачамі.З
Тацяна
Чаму вярнуліся з пустымі вы рукамі?Першы рыбак
Зрабілі ўсё, пад сілу што было. Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць. Яны, пакуль мы кінуліся удагон, Былі далёка. Ды пылам замяло, Дажджамі змыла Усе сляды у полі.Другі рыбак