Шрифт:
Тацяна
Цямнее. На гутарку час не такі. А не, — раскажы што з былога. Збіраюцца заўтра на сход рыбакі. Ты лепш адпачыў бы з дарогі!.. А вецер калыша над возерам ноч. У хаце пахіленай, цеснай Гучыць аднастайна, як восенню дождж, Сымонава ціхая песня.6
7
Частка чацвёртая
І
2
З натоўпу
Але як жыць нам, скажы, Калі вы адбіраеце Нарач? І палыном з лебядой Нас не пракормяць загоны. Тут секвестратар пачаў: — Усе мы павінны Подаці спраўна плаціць, Ціха жыць, не бунтавацца I працаваць на карысць Нашай айчыны. З гора каб выйсці, з бяды, Трэба не шкадаваць сваёй працы… Сёння будуем для вас Дарогі-гасцінцы; Польшча культуру нясе У беларускія сёлы. Можаце самі, Ідзеці вашы вучыцца Могуць дарма у святліцах I ўшколах… Словамі сыпаў, Як рыбай з падзёртага саку. Нават успомніў I пра рыбацкае гора, I над рыбацкаю доляй Ён ледзь не заплакаў. I мімаходам пачаў Гаварыць пра азёры. А цішыня, Як хмара, апала на плечы. Толькі часамі Шэпат хусткі і шапкі ўскалыша, Змые натоўп, Згасне ў кутку Каля печы. Чутнатады: Шэры дождж Шыбы аконныя ліжа.Сымон
Я, паны, ўжо не рыбак, I сілы не маю, Сілы сваёй маладой. Дні ўжо мае мінавалі. Рукі не так ужо моцна Вёслы трымаюць, I на руках мазалёў Больш, як у пана медаляў. Шмат каштавала ўсім нам Міколы айчына. I панская, ваша, відаць, Яшчэ з горшага лыка саткана. Сёння на брацкіх магілах Вербы, хваіны Павырасталі, — Толькі ў грудзях не загаіліся раны. А паглядзіш на зямлю, Як вокам ахопіш, — Ямы, канавы — Рубцы не зажылі і чарнеюць, Плугам не раз Выараш дрот, косці з акопаў, Пліты разбітых магіл — Рэшткі даўнейшых траншэяў… I успаміны прыйшлі З асенніх дарог і вясновых, Дзе непагодай ліхой Вербы сумуюць маркотна. Усталі мінулыя дні З-пад магіл-валатовак, Дзе паласкаў дождж Зрэбныя ніваўпалотны… — Кажаш, пан, нам пра гасцінцы… Чорнага поту Шмат пралілося і там З рук нашых, З нашага карку. I там, пан, пабачыш нашу работу. Вёска пацвердзіць, Як нас катавалі шарваркі. Так і асвета, паны… Не павіднела У нашых саломенных хатах. Дзень непагодны, ветраны, шэры, Невадам з стрэхаў рыбацкіх Спусціўшыся, мокне, I шалясцяць на стале Загады-паперы; Мутна глядзяць Запацелыя вокны. Вось тут умова ляжыць, — Зноў пачаў войт ў акулярах. Быццам ударыў віхор У алавяную цішу: — Не! — Пастаім да канца за Нарач! — За Нарач! — Не, з рыбакоў ні адзін Гэтых умоў не падпіша!.. Солтыс яшчэ гаварыў — Крычаў неяк хрыпла. Хата шумела, як бор, Грозна, магутна і гулка. Натоўп, як рака напрадвесні, Нястрыманы выплыў, Хваляй расплыўся, пайшоў Бурна вясковаю вулкай.З
4
Iван
Што прыехаў: наведаць кірмаш Ці мо стужкамі палюбавацца?