Нарач
вернуться

Танк Максим

Шрифт:

Iван

А што ж, — злаўлю. Яшчэ пачуеш. I ён мо з тых, якія тут Над Мястрам, Нараччу бунтуюць.

Тацяна

Ты, можа, паліцэйскі шпік? Бунтуюць людзі — есці хочуць. Не аддадуць паны азёр, — Устане наша Наднарочча.

7

Азёры, азёры, азёры Ўдалі забялелі. I думы кладуцца узорам На снежнай кудзелі. Далёка — узгоркамі поле, Акопы, траншэі, драты, Магілы вайны і нядолі Заснулі пад снегам густым. Мо вецер з-над Рэйну, Дунаю Тут плача заўсёды з тугі Ці бура ад краю да краю Галосіць з далёкай тайгі? Азёры, азёры, азёры, Шум бору сасновы, Вузкіх палазінаў узоры I кій ялянцовы! Старыя рыбацкія хаты, Пад прызбамі — гурбамі снег. А вокны з-пад броваў кудлатых Глядзяць з-пад завеяных стрэх. А ў хатах і змрочных, і цесных Варожаць: як выйсці з бяды, I з сумнай азёрнаю песняй Снуюць невады. Азёры, азёры, азёры Ў імгле забялелі. Калышацца снежнае мора На крылах мяцелі. Азёры, да вас я дарогай Прыйшоў пралажыць новы след. З-за кратаў жалезных, з астрогаў Прынёс вам прывет. Ад тых, што вас больш не пабачаць, Ад тых, што прыйдуць грамадой У сонечны час, у гарачы, Шчаслівай вяснянай парой.

Частка трэцяя

І

Насустрач дарога Далёка, далёка, Аж за небасхілы Струною лягла. Нявесела ў полі Блукаць адзінокім Па сцежках завеяных, Гурбах высокіх Брысці ад сяла Да сяла. • • • • • • • • • • • • • • • • — Адкуль, брат, здалёку? — Здалёку, таварыш… Здаецца, ці не сустракаліся мы. Адзе? — не прыпомню. Махоркі не маеш? Хоць рукі пагрэць бы ад сцюжы зімы. — І я цябе бачыў… Ці не на Лукішках? Эх, краты, як хутка змяняюць людзей! Нат я ледзь пазнаў цябе, Браце мой Грышка, З кім столькі астрожных дзён Разам сядзеў! Даўно ты на волі? — Вясною год будзе. Вярнуўся дамоў — Нідвара ні кала. Сястра з меншым братам, Вясковыя людзі Казалі, На службу пайшла. Прыйшлі прывітацца Суседзі-сяляне. «Што ж, — кажуць, — Дакуль яшчэ будзем чакаць? Ці чуў, што бунтуюцца наднарачане? Не нам жа ад іх адставаць». I мы на паноў узняліся нанова. Ды сілы ў нас мала было. I мусіў я ноччу Глухой, вераснёвай Пакінуць і хату сваю, I сяло. Прыплёўся, як бачыш, У гэту старонку, Да гэтых галодных азёр, Рыбакоў… А ты што раскажаш Пра Гродна і Вронкі, Пра Вільню, Пра нашых сяброў?.. — Што ж, вестак нямала, Іхцэлыахапак… Сустрэнемся, можа, Яшчэ мы з табой На гэтых шляхах, На бясконцых этапах Шчасліваю, лепшай парой. • • • • • • • • • • • • • • • • • • У полі адзін Між сумётаў высокіх. Настольнікам белым Дарога лягла, I толькі чарнеюць Хваіны далёка Ды родныя стрэхі сяла. Насустрач, памалу, Надснежнай раўнінай, Над шляхам З заходняй ліхой стараны Плывуць, як з палову, Павозеры сінім, Змарыўшыся, хмары-чаўны.

2

Часамі вецер Гэтак б'ецца ў вокны: З размаху ўдарыць I без рэха змоўкне, I толькі ціша Грозная тужліва Застыне чуйна Перад новым зрывам. Так гаварылі Ноч усю ў нядзелю, Так гаварылі Рыбакі арцелі, Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра і Баторын.

Архіп

Што ж, не тапіць нам Снасці, падвалокі I не ўцякаць жа Нам у край далёкі, I не хадзіць нам З торбамі па свеце, Каб за жабрацтва Пракліналі дзеці, Шукаючы прытулку I работы,— А без азёр I самі мы — сіроты. Мо годзе ўжо Рыбацкімі плячамі Пакорна гнуцца нам Перад панамі?!

Грышка

Вас шмат, ды толькі Навальніцай чорнай Вас хіліць, косіць, Як трыснік азёрны Або як човен На пясчанай мелі. Параузняць Рыбацкія арцелі, Супольнай сілай Ўскалыхнуць дзень шэры, Абняўшы бунтам Надазёрны бераг! — Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.

Iван

Нам раіць людзі Языкамі будуць. Паслухай толькі Кожную прыблуду, Што, спраў не ведаючы, Нам гаворыць, — Дык хутка Захлынёмся у азёрах.

З натоўпу

Ты зноў, Іван, Відаць, панюхаў брагі. Паслухай хлопца, Раіць ён не блага.

Сымон

Хоць малады, Але, відадь, бывалы. Ён кажа праўду: Чорную навалу Супольнай сілай толькі З плечаў скінем. Усіх не зломяць, З грамадой не згінем. Каб падняліся на паноў Увосень (Якраіўнам ён), Сёння не прыйшлося б Жыць галадаючы, Без хлеба, солі. Вясной слязамі Не засееш поля. • • • • • • • • • • • • • • • • • Так бушавалі Дзень і ноч азёры, Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.

З

Ёсць напрадвесні чароўныя раніцы, Ясныя раніцы, дні, — Ярка ад сонца снягі загараюцца, Ззяюць у бельш агні. Чуеш тады, ад агнёў гэтых сонечных Што і на сэрцы святлей, Што і ў жыцці, пад завеямі поўначы Шмат ажывае надзей. Хутка падымуцца хвалі крынічныя, Прыйдзе на нівы вясна, Ўдарыць у межы, ў слупы пагранічныя Ўстанеш, мая старана!

4

Віднеюцца гарбатыя Узгоркі, берагі; Кладуцца цені захаду На шэрыя снягі. Смяецца вечар спознены Званочкам паддугой, I зоры асыпаюцца, Як залацісты рой. Далёка сіратлівыя Мігаюць аганькі, — Не спяць, хоць працай Змораныя, Ноччу рыбакі. Кранула верхаводка іх, Шум веснавой вады; Ім сняцца хвалі сінія, Ім сняцца невады, Трысцё, яклес, зялёнае, Чаўны ля берагоў I першы серабраны іх На возеры палоў… Спакойна засынаючы, Сінеюць берагі, Кладуцца цені захаду На шэрыя снягі. Спіць вёска нарачанская Пад месяца дугой, I зоры асыпаюцца, Як залацісты рой.

5

Грышка

Зноў неспадзявана наведаў я вас, Знаёмыя сэрцу прасторы. Відаць, не апошні і гэты папас Ля вашых сяліб і азёраў. Калі раніцою асенняй пайшоў Ад вас я, зазнаў шмат трывогаў, Але, чую сэрцам, і шчасце знайшоў Ля гэтых рыбацкіх парогаў. Знайшоў, калі ў поўнач цвілі верасы, I неспадзявана, бы ў казках, Знайшоў сваё шчасце са звонам расы, Апаўшай ў барах нарачанскіх. Было яно, помню, як сон залаты, Як ззянне зары напрадвесні, Было яно, помню, Тацяна, як ты Ці Нарачы дзіўная песня.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win