Шрифт:
Архіп
Прымем заўсёды, як госця, цябе. Не забывай нас! Што ж, развітаемся… Сёння туманам Заслала ноч усё. Да Мядзеля хай правядзе Тацяна. З садоў, як з цёмнай рамы, Над белым воблакам туману Касцёл падняўся белымі мурамі, Застыў, як хваляй выгнаная крыга. Спіць бераг Мястра, выгнуўшыся лукам. Сустрэліся ў апошнім развітанні рукі I вочы — дзве зары Кароткай летняй ночы.Грышка
Тацяна, Жыццё маё пайшло крутой дарогай. I Не ведаю, ці дачакаешся мяне ты. Яшчэ ў мяне шмат беспрытульных дзёі Але да вас я некалі прыйду. Чакай, Тацяна!Тацяна
Буду. Кожнаю вясною, як прылятае вырай, Кожнай восенню, як верасы цвітуць, Я выглядаць, чакаць цябе заўсёды буду…7
Солтыс
Браткі! Збірацца забаронена. Сказаў раз, і досыць. Разыходзіцца па хатах! Хай усе паадкладаюць Назад шасты, і пешні, і калкі!Першы рыбак
За колькі ты ў паноў наняўся Спяваць нам ггесні? Чулі не такіх мы салаўёў! Глядзі, каб не панюхаў пешні Ці не нарваўся дзе на грабаўё!Солтыс
Вось і Іван скажа, I пан стражнік, Што сілаю не возьмеце азёр, Нат берага вам не дадуць паўсажня! Ды які вас сёння падбухторыў чорт? Лепш, раю вам, Да заўтрашняга дня адложым справу, Згодна, палюбоўна да канца звядзем. Возера не адплыве ад нас сялявай…Другі рыбак
I так кармілі досыць Рыбакамі шчупакоў!Архіп
Чакай, пан солтыс! Зарана нас ты адпяваеш. Гадзіцца раіш, але з кім? Хіба не на ваўкоў ты намякаеш — Не на паноў, ад якіх бароняцца З каламі рыбакі! Досыць і так нацярпеліся, Час прыйшоў. Сёння усе выплываем, Усе як адзін на палоў! Па скатах пясчаных узгоркаў На Нарачы бераг ідуць рыбакі. Спаўзаюць з рыбацкімі снасцямі лодкі З вільготнага жвіру. Вецер мяккі, Цёплы і сіні прыходзіць на помач, Гоніць крылатыя лодкі, Быццам іх хоча удаль заманіць, Туды, дзе сінія хвалі Раскінула Нарач на поўнач, На поўдзень, на захад, на ўсход, Аж да небасхілу граніц. А лодак ўсё больш выплывае… Хай сёння смяецца і звоніць Вецер, разносячы песняў рыбацкіх I хваляў успененых гром! — Мы вылавім долю сваю Ў глыбокіх у Нарачы тонях!.. I тонуць рыбацкія сеткі Ў жывое азёр серабро.Эпілог