Нарач
вернуться

Танк Максим

Шрифт:

2

Думы шэрыя Тацяніны нявесела На бярозах прыдарожных ноч развесіла. «У людзей палосы роўныя, шырокія, I ляны растуць густыя і высокія. Ткуць дзяўчаты з іх палотны і настольнікі, Вышываючы у краскі, ў ясны зоранькі. А ў мяне ж, батрачкі, зрэб'е ды анучанькі I ад працы ад мазольнай баляць ручанькі. Толькі, кажуць людзі, бровы маю чорныя, Бровы чорныя і сэрца непакорнае, Сэрца, што ніяк забыць не можа многага: Ноч і провады ў дарогу незнаёмага. Дзе ён з думамі сваімі неспакойнымі, Дзе завеянымі ходзіць ён дарогамі?..» А за вокнамі кудлатая мяцеліца Белай пенай, белай хмарай звонка сцелецца.

З

Сымон

Тацяна!

Тацяна

Што?

Сымон

Іванаў бацька Пытаўся ўчора, як жывецца. Дні неспакойныя насталі — Ўсё больш трывог на белым свеце. Казаў, жаніць задумаў сына. Казаў, без гаспадыні блага. Каб добрую знайшоў дзяўчыну, Узяў бы ў хату без пасагу.

Тацяна

Дзяўчат нямала, свет вялікі…

Сымон

Яно-то праўда. Толькі хата У нас згніла і пастарэла, Ды мы нядужы, небагаты. Адно што ёсць, вясло ды сетка, Рызман стары, вузкі палетак. Нясоладка жыць вечна гэтак… Пайшла… I слухаць нат не хоча. На вёсцы сёння вечарына. I вецер затрубіў з паўночы Над возерам бурлівым, сінім…

4

Заіграла скрыпка Гулкім пералівам, Як вясна іграе, як пяе жняя, Як у чыстым полі, каласістай грывай Да зямлі прыпаўшы, плача сіратліва Паласа стаптаная мая. За лявунняй-скрыпкай Заіграў гармонік, Загулі чмялямі тэнары, басы, Ўдарылі ў падлогу, ў сцены з хвояў гонкіх, У бары, ў гушчары, ў струны сосен звонкіх Снежнаю завеяй галасы. А у гэту буру Бліскавіц, вясёлак Гром цымбалаў кінуў п'яны музыкант. I ў адказ на гром той, яркі і вясёлы, Віхрам закружыўся збуджаны пасёлак, Вербы, зоры, серп маладзіка.

5

Iван

Хадзі, Тацяна, пагуляем! Што музыкантам загадаць? Глядзі, як сёння закіпела, На месцы цяжка устаяць.

Тацяна

Ты п'яны, не смяшы людзей ты. Лепш адчапіся і не лезь. Пайшоў бы з вечарыны гэтай, Ў запечку выспаўся б ты лепш. «Ходзе вецер ашалелы. I калыша трыснікі. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумелі Ад вясняных ад вятроў, — Нарачанскія арцелі Выплывалі на палоў. То не ў лесе стогнуць сосны, Не шуміць зялены бор, — Гэта нашы рэжуць вёслы Хваль успенены прастор. Эх ты, доля, доля-гора, Эх, рыбацкая зямля!» • • • • • • • • • • • • • • • Заліваецца гармонік, Падсыпаючы вугля.

Iван

Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка упаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць.

Тацяна

Ідзі, ўжо досыць, не хваліўся б, Ото ж сустрэла на бяду!

Iван

Чакай, Тацяна, заўтра рана У сваты да цябе прыйду. «Наляцелі скурадзёры З паліцэйскаю ардой. Заазёры, заазёры Пастаім мы галавой! Пастаім мы за палеткі Дружна, смела у баю. Ёсць у нас густыя сеткі, — Долю вылавім сваю! Ёсць і сілы ў нас нямала На паноў пайсці з калом…» • • • • • • • • • • • • • • • • • • Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.

Рыбак

Ды ты, Іван, ужо спазніўся. Яшчэ як верасы цвілі, Ў Сымона ноч усю да ўсходу Сваты гулялі і пілі.

Тацяна

Ты бачыў мо, ці піў мо разам, Ці дамаўляліся з табой?

Рыбак

Не, толькі бачыў, як ішла ты З сваім каханым раніцой… «Пойдзем грамадой наперад, Возьмем за грудзі бяду I густы закінем невад, Падвалокі пад ваду! Эх ты, доля, з лыка звіта, Нарач — наша старана!» • • • • • • • • • • • • • • • • • Скрыпка кнігаўкай падбітай Доўга плакала адна.

6

Iван

Я адвяду цябе, Тацяна.

Тацяна

Зайду сама, мне недалёка.

Iван

Тады ідзі… Каб ведаў, хто цябе засватаў, Узяў бы я яго на вока.

Тацяна

Злаві, спытай.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win