Шрифт:
Першы рыбак
Цішэй, ідзе Іван…Iван
Суседзям добры вечар! Мо не ў пару да вас я падышоў?Трэці рыбак
Ідзі сваёй дарогай, чалавеча, Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў. Не месца сярод нас іудам…Iван
Тацяна! I ты паверыла у злосную хлусню, Што выдаў хлопцаў я! Вас ашукалі хітра. Мыляецеся вы!Чацвёрты рыбак
Пакінь смяяцца, А то закончыш блага, — Каб не зляцела шапка з галавы!Першы рыбак
Ідзі і нас пакінь. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Як цень, за табой Худая слава папляцецца Па ўсіх азёрах. Кожнае дзіцё, Цябе сустрэўшы, Пальцам будзе торкаць, А потым выгане цябе і панскі зброд, А там сам знойдзеш Для сябе вяроўку Павесіцца Каля сваіх варот. Яшчэ пазнаеш ты Агонь сірочых слёз, Як сон твой спапяляць яны ўначы. I кожны голас, Блізкі табе ўчора, Маўчаннем, Больш страшным як пагарда, Прагучыць. Сам праклянеш той дзень ты I гадзіну, Калі узвёў ваўкоў на брата след. Ідзі! Мы нейк перажывем I гэтую бяду, Як шмат перажылі Другіх крывавых бед.4
Грышка
Цяжка, брат, ісці, Ўжо выбіліся з сілы. Дарога — лес, імшары і кусты. А мы з табой і ранаў не абмылі. Ну што ж, хоць да азёр Ці дапляцешся ты?Прахор
Вады дастаць бы, А то у роце горка.Грышка
Мо лепш табе плячо перавязаць? Спачнем, хай толькі вечар Крылом слонкі Ўзмахне над лесам, зоры замігцяць.Прахор
Я, можа, недайду… Арыбакам скажы ты: Няхай азёр панам не адцаюць, Няхай памогуць і маім сіротам I мой загон арцеллю узаруць. Вечар цёплыя рассеяў зоры, Звон камарыны чуецца ўначы. За паплавамі з жабамі гавораць, Варожачы пагоду, туркачы. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном, I ледзь шапочуць цяглыя асіны…Грышка
Прахор, пара ужо ісці.Прахор
Ідзём!5
Першы рыбак
Далёка нашых ўжо хлопцаў загналі, Дзе не шумяць ні хвалі, ні чарот…Другі рыбак
Адных ўзялі, але прыбою хвалі Ужо калышуць збуджаны народ.Трэці рыбак
Прыехалі асаднікі, паны. Азёры пахнуць ім не толькі рыбай, Яны глыбей ўпушчаюць кіпцюры У нашы нівы, ў прадзедаў сялібы, I ў нашы песні, і ў лясы-бары.Чацвёрты рыбак
Не за ваду мы пачалі змагацца, Але за тое, хто гаспадаром З нас будзетут… Заціснуць хутка і на горле пальцы, Калі мы катам іх не адсячом.Пяты рыбак
Цішэй!.. Чуваць, здаецца, нейкі голас здалі Ці, можа, зашумелі каласы… Зноў успаўзла на скат пясчаны хваля, Змываючы людскія галасы. Спакойна дрэмле Нарач на прыволлі, А колькі зор у возеры гарыць! Іх не злічыць, не вылавіць ніколі I залацістым невадам зары.