* * *Была прыгажуня нялёгкіх паводзін,Таму з ёй ужыцца не мог аніводзін.* * *Схаваўся за суседаву шырокую спіну.Ударылі ззаду.* * *Ад думак замарыўся, лёг у ложак,Ды колкай прасціна была, як вожык.* * *Схапіліся ў бойцы вар‘ят і псіх.«Давай, давай!» – падзуджавалі іх,пакуль адзін нарэшце не заціх.* * *Нядбайла на хвалу начальніка купіўся,наліў яму віна, сам, як свіння, напіўся.* * *«Без мяне народ няпоўны»...Народ маўчыць, бо ёсць Галоўны.* * *Дзіка б’юць пад дыхаўку, а ён не здаецца.«Вы не замарыліся?» – з’едліва смяецца.* * *Хочацца глыбока задумацца.Толькі, пра што, не ведаю.* * *Дурань ёсць дурань.Трымайся спакойна.Не пераробіш яго пад сябе.Войнаў не трэба.Паводзься прыстойна.СорамБыць з дурнем у барацьбе.НарэшцеПад старасць болей цягне да прыроды,да траваў, дрэваў,нівы і раллі.Разгадваю затоеныя коды,як дасягнуць мнеіснасці зямлі.Ці не зачаста мы грашылі словам,не ўкладваючы ў словапачуцця?Хваліліся нябачаным «уловам»,урваўшы кус тлусцейшыу жыцця.Здавалася: ажыццявяцца мары,і мы адмолімцяжкія грахі.Гляджу на неба...Праплываюць хмары.І сонейка між іх.У сэрцы больглухі.* * *Ну восьі ўсё.На гэтымразвітаюся.Што на душы ў вас,не пытаюся...