* * *А было ж: з нягоднікамі біўся,не трываў я пошасці ніколі.А было ж: з малодкамі любіўсяУ пакоях, пунях і на волі.Як вірліва кроў наша кіпела,толькі вочы ў вочы – замыканне.Вельмі хуткажарсць у целах спеладля кахання.Зазіраючы малодцы ў вочы,замыкання зноў дарма чакаю.Ах, дзе тыя дні і тыя ночы?Уздыхаю.* * *Сёння я нібы ў чужой краіне,не арыентуюся ані.Крочу па няходжанай сцяжыне,спатыкаюся аб карані і пні.Не, я заблудзіўся не ў прасторы –час, куды я трапіў, мне чужы.Ведаю ж: між «сёння» і «ўчора»не было ніякае мяжы.А цяпер падзелена ўсё чыста,нават вера – на «была» і «ёсць».Той, хто камунізм хваліў квяціста,сёння у царкве найпершы госць.Той, хто дзетак навучаў «узорна»,меў за іх падзякі, медалі,сёння запаўняе рынак «порна»,каб цяклі даляры і рублі.«Белыя вароны» не ў пашане.Лепш замоўкні, дурань, і сядзі...Я й сяджу, асуджаны зарання,не чакаю літасці суддзі.* * *Аплецена ўся планетасеткай шумлівых шляхоў.Усе да адзінай мэтыімкнуцца з розных бакоў.Бягуць, лятуць, мітусяцца,побачкі і па адным,быццам вельмі баяццастраціць належнае ім.Звужаецца шлях шырокіу тонкі струмень гадзін.Свае апошнія крокіраблю,непрыкметны,адзін.* * *Ноч надыходзіць, і зорыміргаюць нам таямніча.Космас – бяздоннае мора –нырца даць завабліва кліча.Ён заклікае скарыццасамай магутнай сіле,забыцца і растварыццау вечным сусветным пыле.Няхай паўнаводная Летанясе нас на хвалі кіпучай...Ці ж гэта благая мэта –зрабіцца пылінкай бліскучай?* * *І мне таксама хочацца гармоніідушы і цела, жарсці й чысціні.Жыву ж аглушаны, у какафоніі,спакою на душы – ані.Я сам сябе караю і пакутую.Дзе выйсце з пекла гэткага знайсці?Іду я ўпарта праз завею лютую,збіраю сілу ўсю сваю: «Не адпусці...»Праходжу ўрэшце праз заслону шэрую,І ясны голас чую: «Не адрынь...»На неба пазіраю, паўтараю: «Верую...»Амінь.* * *Ты ведаеш усе мае грахі,ты ведаеш, за што баюся кары,ты ведаеш, куды вядуць шляхімаёй таемнай запаветнай мары.Ты ведаеш, каго начамі сню,ты ведаеш, каго я днём шукаю,ты ведаеш: табе я не зманю,пакуль кахаю.* * *Каханая заснула без мяне,безабаронна-кволая такая...Трывога агарнула яе ў сне,на твары неспакой не патухае.* * *Быў ціхі вечар і задумны сад,вяла сцяжынка вузкая да саду.Мы ў ноч патрапілі, нібы ў засаду.Згубілі сцежку, каб сыйсці назад.Ноч незабыўная была...Там над сабою страцілі мы ўладу,і пад суквеццем зарападулюбіліся да першага святла.* * *Абміраю ад твайго паглядуі гару ад поціску рукі.Бачу я ў вачах тваіх прынаду,што вядзе ў нірвану нацянькі.Да крыніцы хмельнай асалодыпрыпадае мой сасмяглы рот...Маладосці грэшныя прыгодыдараваў Гасподзь нам напярод.* * *Шкада мне, што так атрымалася,я сваркі з табой не хацеў.Гарачае слова сарвалася,дакор з языка зляцеў.Цяпер мы амаль не вітаемся,а толькі махаем рукой.Адзін аднаго не пытаемся,ці ёсць на душы спакой.У нас у душы сумяціца.Не ведаем, што і рабіць.Хто першы павінаваціцца?Як пад прыгнётам жыць?* * *Давіду СімановічуБяжыць, бяжыць, амаль ляціцьна крылах духу і натхнення,і гучным водгукам трымціць,вунь там, наперадзе імгненне,калі захочацца сказаць:«Усё! Я прыручыў удачу.Я лёс свой здолеў закілзацьі свет хоць крышку перайначыў».Не, гэта, брат, не мітусня,А дзея, барацьба і мэта.Мацуецца жыццё штодняу мужным дзённіку паэта.Адважыўся ён сэнс і тло,дабро і зло як ёсць пазначыць.Ён кажа нам: «Вось так было»...Жыццё па-свойму кожны бачыць.