1. каталог Private-Bookers
  2. Стихи и поэзия
  3. Книга "Рэшта"
Рэшта
Читать

Рэшта

Папковіч Уладзімір

Стихи и поэзия

:

поэзия

.
2010 г.
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г. У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988). На беларускую мову перакладае творы нямецкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.Р.Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р.Крафта «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989).
Ўладзімір Папковіч
Рэшта

Вершы

Пытанні Не пытайся, чаму я такі, не шукай, дзе прычыны ды фактары... Пераблыталіся вякі у душы маёй і ў характары. Не пытайся, хто я такі, і адкуль такая парода... Не высокага роду я... І бацькі мае выйшлі, як кажуць, з народа. Не пытайся, а як я, такі выжываю і што адчуваю... Сілу Боскай магутнай рукі зведаў я і сябе не хаваю.
Надзея Сяргею Макарэвічу У працы, у сяброўстве, у каханні не абыходзіцца зазвычай без тугі. Шчаслівы быў... і вось расчараванні... Усё сплялося у клубок тугі. Ты волю страціў, ты не бачыш выйсця, і на падмогу аніхто не йдзе. Ты ўжо забыў, што дужы быў калісьці і мог супроцьстаяць любой бядзе. Цябе пужаюць змрочныя падзеі, і страх жыве, стаіўшыся ў грудзях. Каб не іскрынка кволае надзеі, хто вывеў бы цябе на светлы шлях…
Не стрымаць Як хутка, нястрымна бяжыць малое дзіця за вароты! Упала, крыху паляжыць, зноў рынецца ў цемру і слоту. Кроў на каленях, лакцях... Пусціце ж яго, панове... Надзеяй завецца дзіця, імкнецца яно да Любові.
Мара жанчыны Я ведаю, як гэта ўсё бывае – Не першы дзень жыву на белым свеце, – як дождж ліе, і вецер завывае, як плачуць горка без нагляду дзеці. Зімовы шэры сум і краскі мая у хаасе і ў мітусні праходзяць. І гэта шчасце? Не прымаю. Святла не бачу. Сцены сум наводзяць. Мне выбрацца б на волю, у абшары, Каб вецер лёгка валасы кудлаціў, адчуць на целе лёгкі сверб загару, прабегчы басанож па сенажаці. І засмяяцаа ўголас, без прычыны, і радасці слязу змахнуць употай, зазнаць сябе жаданаю жанчынай усёй істотай.
* * * Мінулае не апяю, не ўслаўлю і не зашклю у гожай раме. Пайду і свечачку пастаўлю, пакутніцы вялікай – маме. Яна свой век адгаравала, малую долю хто ці зведаў таго, што маме перапала з несправядлівасці і бедаў. Калі ж здаецца мне: валюся, нічога ў свеце больш не міла, тады я кленчу і малюся, як мама некалі рабіла.
Навошта зноў... Табе здаецца: атрымалася, пачатак ёсць, канец даробіш, што толькі ў думках планавалася цяпер жыццёва ты ўвасобіш. Надзеі, мэты – па парадку належна здзейсняцца. І кропка. Навошта ж зноў усё з пачатку ты выштукоўваеш таропка?
Старасць Мне старасць не падабаеца, зусім не люблю сваю. Нічога ўжо не адбываецца... Моўчкі ў натоўпе стаю. Бягуць, мітусяцца, штурхаюцца, ад ранку да ночы – штодня. Мне гэта не падабаецца... Прайграная мной гульня…
* * * Жыццю я болей не супраціўляюся, няхай сабе ідзе, як Бог святы дае, працую мала, болей забаўляюся, і слухаю душу, калі яна пяе. Куды спяшацца, да чаго імкнуцца? Чаго няма – няхай, хапае мне, што ёсць. Жаданне маю: раніцай прачнуцца, і азірнуцца – што за прыгажосць! Ці сонца ў небе, а ці дождж грукоча, ці снегавеі круцяць за вакном, мая істота існай Веры хоча, перш чым засну глыбокім вечным сном. Пара ўжо нам суцішыцца, старыя: гады прайшлі, і мы не вернем іх. Папросім Бога, хай ён нас закрые сваёй рукой ад чорных сіл сляпых.
* * * Злуюся, бо не разумею... Загадкі мяне бянтэжаць. Мой розум нямее, я трачу надзею... Сумненні мой гонар карэжуць. Я ад усіх у сабе замыкаюся, бо на пытанні не знаю адказаў... З дурасцю ўласнай паціху звыкаюся. Перажываю спакойна паразу.
Страчаны рай Было з прыродаю адзінства... Дзе ты, чароўны край? Не вернемся ніколі мы ў дзяцінства, у блаславёны рай.
* * * Сыпаўся зорны дождж чэрвеньскай ночкай з неба. Шаптала каханаму: «Больш мне ў свеце нічога не трэба». Ён яе не разумеў: «А грошы, а ‘тачка’, а дача?» Каханы ўсё гэта меў. Нямеў: чаго яна плача?
* * * Хачу пазбыцца слабасцяў сваіх: я нерашучы, не актыўны, кволы, з людзьмі ў размовах надыходзіць міг, калі ў адкрытасці стаю, як голы. Мо’ лішні тут? Дык як цяпер мне быць? Гляджу і шчыра з прабіўных дзіўлюся. Хачу ўсе слабасці ў сабе забіць... А кім зраблюся?
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win