* * *Змрочны, захмараны, шэрытуліцца дзень да дзвярэй.Я адчыняю дзверы,мне ціўкае зноў верабей.Я зразумеў, бедалажка,што ты прадказваеш мне:мне дзень будзе вытрывацьцяжка...А табе хіба –не?* * *Улукаткі іду, без маяка плыву,губляю шлях,у цот-няцот гуляю,сабе і людзям назаляю...Але жыву.* * *У кожнага сны і мроі свае,усе вар’яцеюць па-свойму.Не разумею,што мне спаць не дае,ляжу, спавітызмрочным сувоем.Пакутны,я літасці ўсё ж не прашу,я вымавіць слова не ў стане.Поп ціхамірны мне справіць імшу,адпусціць душубез пытанняў.* * *Пра што падумаў, не скажу...Я сёння не гатовыадолець вечную мяжуміж думкаю і словам.Бо Слова, што ў Яго было,з Ім мусіць і застацца.Мне ж Неба сілы не далояк след ім скарыстацца.Бездапаможны, мармычу,нашу ў душы святое.Я выказаць яго хачу...Не тое ўсё, не тое...* * *Нічога. Аніводнага слупка.Ані радка, ні слова, ні паўслова.Хацелася магутнага рыўкада шчырасці...Ды аднялася мова.І гэты дзень безвынікова знік...Што ў ім было?Бязладдзе і бязлюддзе...Міргае мнегарэза-маладзік,ён суразмоўнікаммне сёння шчырым будзе.* * *Каля помніка А.С. ПушкінуГайдаюся,плыву на лёгкакрылай хвалі,я сёння ўцёк ад непатрэбных спраў...Здаецца мне, што мы б пасябравалі,калі б сустрэліся...Але мне Бог не даў...Высока ты, я ж кропачка малая,стаю, задраўшы ўгору галаву.Кастром нябесным геній твой палае,і, бачачы цябе, я весялей жыву.Яшчэ ўсё можа быць!На цесным раздарожжы,дзе пыл касмічны паміж зор курыць,мая душа аж захлынецца: «Божа!»Ад блізкасці з табойдашчэнту ўся згарыць...* * *Ужо цяпер мне зразумела,што год улукаткі ідзе.Супраціўляюся бядзе,але няўпэўнена, нясмела.Нясу свой крыж абавязковына звыклай да яго спіне.Мяне цяжар да долу гне...Але трымае гарт вясковы.* * *Ішоў баязліва, таропкапа вузенькай сцежцы быцця,Сусвету малое дзіця,зямная маленькая кропка.Наканаваны быў шлях,з яго я ўвесь час збіваўся,даўгі аддаваць забываўся,і гонар свой пляжыў наўзмах.Паціху брыду пад гару,пакорлівы, паслухмяны...Звалюся ў мурог духмяны,«О, Божа!» скажу.І памру.* * *Удзень не пішуцца лісты,я іх адкладваю на потым,калі настане змрок густыі апануе адзінота.Тады з глыбокіх таямніцпраб’юцца вонкі думкі, мроі,падобна да вады з крыніц,што лечыць перапад настрою.Бягуць, бягуць тады радкі,душа зліваецца са словам.Той ліст, сардэчна-трапяткі,абудзіць згаслае нанова.* * *Сяргею РублеўскамуА што сапраўдная паэзія? Не ведаю.Чытаю штосьці. Штосьці не чытаю.Я не вучоны. Слова не даследую.Калі не спіцца, зборнічкі гартаю.Бывае, што зачэпішся знянацку:чаму ж раней на вока не траплялася?Трымаеш кніжку, як малое цацку,з якой яно яшчэ не нагулялася.Смакуеш слова, чуеш пах і гукі,і так і гэтак – вось яно, сапраўднае!Не трэба тут ніякае навукі:яно адно, высокае і слаўнае!Перад табою новы свет адчынены,ты здзіўлены: як жыць было без гэтага?Уся зямля – з чужынамі, з Айчынаюёсць толькі кропка зьмесціва сусветнага.* * *Мне раілі, як трэба жыць паэту.Ёсць людзі, кампетэнтныя ва ўсім.Не жалься, гаварылі, аніколі свету,І, лепей, меней сутыкайся з ім.Жыві адзін. Жыві сабе і мыслі.Калі ж не мысліш, думай проста так.Глянь, вунь туманы над ракой навіслі.Паслухай, хто там ціўкае ў кустах.Сплылі аблокі.Сонца добра грэе.У белы свет расчынена вакно.Старэе дзень.Паціху вечарэе...І я з прыродай зліўсяу адно.Гляджу: цвіце вясновая алея,і далятае шумны гул падзей,і на душы ў мяне цяплее...Імкліва выбягаю да людзей.* * *Старасць мяне штурхаена шалёныя ўчынкі.За сцяной ноч глухая,б’юць у вокны дажджынкі.Ну, а мне не сядзіцца,штосьці цягне на волю.у самоце нудзіццаневыносна мне болей.А сусед мой смяецца:і чаго яму трэба?Ах, нялёгка даеццапарыванне да неба.* * *Да ночы сядзіш і чакаеш пісьма,хоць бы якога е-мэйла...Ды ў скрынцы зноў нічога няма,і віртуальнасць знямела.Не мае спраў з табой белы свет,маўчыць, смеючыся таемна.І ты супакойся, занудлівы дзед,да свету стаўся ўзаемна.