Рэшта
вернуться

Папковіч Уладзімір

Шрифт:
* * * Ёсць імгненне паміж сном і явай, тут як тут з’яўляюцца прывіды: гарады, пустыні, піраміды, і лугі з някошанай атавай, і цягнік, які на адыходзе, ведаю, заканчвае пасадку. Голас раптам закрычыць: «Валодзя! Вып’ем на апошнюю дзесятку...» Я прымаю хуткае рашэнне: верх бярэ вясёлая распуста. Ляпаю рукамі па кішэнях, ды ў кішэнях, як заўсёды, пуста.
* * * Пра суіцыд задумаўся паэт, узрадаваўся, што нарэшце – кропка. Наліў гарэлкі ў келіх нетаропка, і выпіў за пракляты белы свет.
* * * Cэнс жыцця – прыдуманыя словы, іх язык прамовіў – памяло. Дрэва вырастае – будуць дровы, чалавек памрэ і – толькі тло. Век прайшоў – і нам пакінуў атам. Менш для міру, болей для вайны. Чалавек! Не будзь такім вар’ятам, Не паддайся «праўдзе» Сатаны.
* * * Спявай, хлапец, спявай, мне так прыемна душу вясёлай песняй суцяшаць. Нам жыць лягчэй, калі сябры ўзаемна настрой святочны ўмеюць падвышаць. Давай па чарцы вып’ем для настрою, давай вяндліны, што з дымком, куснём. Адзін за аднаго стаяць будзем гарою. А звалімся... Дык разам і заснём.
* * * Ах звалілася, ах пакацілася грукатлівая лёсу падвода. Чалавецтва не спахапілася, ні слязы не ўраніла прырода. І сяброўкі-сябры не заплакалі, і нябёсы не спахмурнелі. На выбоінах колы пратахкалі... А жыты з лёгкім шэптам рунелі. Багна прагная гучна зацмокала, бццам ў вусны пацалавала. Свет згубіў не арла і не сокала. Чалавека... А гэта – ці мала?
* * * Не бойцеся праўды, панове... Вылазьце з хлуслівых бярлог... Сказана ж: Бог ёсць у Слове, і Словам кіруе сам Бог. Вядома, вам не даруюць, тыя, што ў праўду плююць. З вамі не пасябруюць... Магчыма, нават заб’юць. Ды праўда, што паляцела на вольную волю – жыве. Магчыма, заб’юць ваша цела. А Дух аж да Бога ўсплыве.
* * * Я чытаю старога паэта, ледзь не класіка, ад зямлі. Ды ж не так было... гэта... і гэта... Мы й тады не роўна жылі. Кожны свой выбіраў накірунак. Хто не ведаў, паказвалі шлях. Наравістых вучыў пастарунак. Лізунок быў у каралях. Анікога не папракаю, і нікога зусім не віню. Праўды я ад улад не чакаю, а ў паэтаў праўдзівасць цаню.
* * * Прамаўчыш, калі хочацца крыкнуць. пашукаеш спагадных вачэй, і пачвары агідныя знікнуць, раптам сонца заззяе ярчэй. Ты ж прасветленым нанава зрокам свет убачыш, які адкрыў. І адчуеш сябе прароракам, быццам з небам пагаварыў.
* * * Ты кажаш злосць? Ты кажаш кпіны? Табе баліць, а ты трывай. Шапчы сабе: я вінны, вінны, і боль душэўны прыхавай. Няхай сабе яны злуюцца, што ты не гэткі, не такі. Няхай сабе мячы куюцца, куюцца для крыжа цвікі, і ладзяцца табе спакусы, спужаць, купіць, захамутаць... За ўзор сабе ты ўзяў Ісуса. Не дай святое растаптаць...
* * * Я не забыўся, дзе мой родны дом, я кожны дзень яго прыпамінаю: ці з-за стала ўстаю, ці ў ложку засынаю, і ў дождж, і ў снег, і раніцай, і днём. Маё дзяцінства мне ўваччу стаіць – і з печы блін, і баразна у полі. Як мне забыць? Я – частка горкай долі. Што я адтуль, мне проста не ўтаіць. Ніколі не вярнуся ўжо туды, у гэны час, гаротны і пяшчотны. Прыжыўся ў іншым месцы я, залётны, а ўсё вяртаюся ў дзіцячыя гады.
* * * Зноў вяртаюся з падарожжа, а няўпэнены быў, ці вярнуся ... Са слязамі шапчу: «Як прыгожа На Радзіме маёй – Беларусі...» Быццам бы аніколі не бачыў нашых вёсачак, нашы палеткаў, «мерседэсаў» ля новых дачаў, і з грыбамі мурзатых падлеткаў. Гэта ж наша ўсё – і прысады, і цялё, што за студняй пасецца, і на возе малыя, што рады, як пад імі той воз трасецца. Тое ж самае ўсё – ды не тое, Беларусь мая твар свой змяняе. Хай жа боскае ў ёй, святое цень ніякі не засланяе.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win