* * *Прабіўся я цяжка праз голад і сцюжы,праз жорсткія пасткі, што ставіў мне лёс.Не стаўся нахабны, ні вёрткі, ні дужы,праз продань нявыкруткі Бог мяне нёс.Не сумняваюся: верыць – не верыць?Вера мне моцы ў жыцці надае.А звычка свой поспех «зялёнымі» мерацьда слабай душы маёй не прыстае.Прыходжу на фініш.Ні славы, ні грошай...Я не наўчыўся дабро набываць.Затое валодаю мудрай раскошай:на беды не скардзіцца,звягітрываць.* * *Яна сядзела злева ля вакна,а ён круціўся, як з сабой ні біўся.Хлапца зусім не бачыла яна.Ён злосным неслухам рабіўся.Тры кучаравінкі каля яе вушэй...Вачэй не адрываў ад іх, нябога.У свеце анікога харашэйі разумней не ведаў ён нікога.Яшчэ і сёння вобраз той жывы...Як склаўся лёс яе?Жывецца «кучарава»?Не павярнула аніразу галавыубок яго, дурненькага, направа...* * *Вакол мяне настала ціша,як быццам і няма мяне.Ніхто не звоніць і не піша,і проста так не зазірне.Я не прывык да адзіноты,мне сэрца ад яе баліць.Меў сябра, з жартам, анекдотам,і меў гатовага наліць.Чакаю, можа, хто заскочыць,без мэты, так, пагаманіць.Душа камунікацый хоча,яе ніяк мне не змяніць.Сяджу, нуджуся і чакаю,на двор праз шыбу глядзь-паглядзь.Вось так паволі прывыкаюз сабой, самотным, размаўляць.* * *Люблю падацца ў белы свет,у шлях нязнаны і няблізкі,купіць да пункта N білет,жыць без нагляду і прапіскі.Пакінуўшы свой родны дах,пакуль душа зноў не заные,павандраваць па гарадах,дзе ёсць музеі і піўныя.Худым, счарнелым, з барадойвярнуцца і паспавядацца…Піць роднай мовы сырадой,і ад зласліўцаў адбівацца.* * *Неба пацямнела ўжо і пайшлі дажджы,гамана цішэе ў лістоце густой.Чуецца настойлівы шэпт: «Дапамажы!»Мне чужым здаеццаўласны голас свой.Да каго звяртацца мне і каго гукаць...Неба патыхае першым халадком.Што даўно мінула, больш не адшукаць:вечнасцю засыпана,жвірам і пяском.Я іду разгублены праз глухі натоўп,сяброў не знаходжу, не бачу радні.Аб сцяну каменную разбіваю лоб.Цемра непраходная...Божа барані...* * *Гэта дзіўна – як мы давяраемсловам, што пачулі ад людзей.Бестурботныя,не правяраем,добры чалавек, ці ліхадзей.Прасцякі мы, поўныя наіву,часта зноў не пазнаём ліхіх...Не прыдатныяда супраціву,мы хутчэй любіць гатовы іх.Нам жывецца мулка і нялёгка,ды не хочам пра бяду крычаць.Коцяцца калёсы.Вельмі дрогка.Бомкі шчасця у вушах гучаць.* * *Ужо і сонейка ўставала,клі мы выйшлі з-за стала.Размова жорсткаю была.Абодвум словаў не хапала.Спрачаліся: дабро ці злодужэйшае – што пераможа,як перажыць навалы гожа,душа ёсць цемра ці святло.І ўвогуле, які ў тым сэнс,што мы ўсё лепшага чакаем,а рэчаіснасці ўнікаем,бо рэчаіснасць – гэта стрэс.І ясны дзень настаў даўно,а мы спрачаліся бясконца,гуляла колерамі сонцапраз недапітае віно.* * *Я прызнаю сваю віну,у тым, што ў свеце грэху многа,сваю таксама данінуя ўнёс, не слухаючы Бога.Паслухаўся ерэтыкоў,паверыў, што я нешта значубез верыў боскую любоў,у найвялікшую задачу:жыць і душою не крывіць,ў няпраўдзе не шукаць карысці...Хачу жыццё я абнавіць...У дабрынішукаювыйсця.