Шрифт:
— І я не ведаю. Але давай пацалуемся.
— Як?..
— Як хочаш... Як тым разам не пацалаваліся... Ты ж хацела?..
— Хацела...
— А зараз?
— Мне распранацца?..
— Калі не хочаш, можаш не распранацца.
— Хачу... А як, не распранаючыся?..
— Так, як ёсць...
— Як?..
Зоя, уся чырвона-бліскучая, у доўгай чырвона-бліскучай сукенцы і чырвоных басаножках на шпільках, з чырвона-бліскучай сумачкай цераз плячо стаяла, прысланіўшыся спінай да карычневага дэрмаціну ўваходных дзвярэй. Яна адштурхнулася ад іх і зноў прысланілася, адштурхнулася і прысланілася... Сутаргава расшпільваючы дзягу, я рушыў да яе — і скрыпічны друз патрэскваў пад маімі нагамі...
Няхай сабе ўсё трашчыць, рушыцца, развальваецца, распадаецца, нічога такога, пра што можна было б пашкадаваць, у жыцці і няма, нічога істотнага, апроч руху да жанчыны, гэтага ні ў чым і ніколі не звыклага, кожны раз нязнанага шляху, якім вядзе цябе страсць, маланкай запаленае жаданне...
Як толькі Зоя ўвайшла — яшчэ раструшчаная скрыпка ляцела ёй насустрач — у сваёй чырвона-бліскучай сукенцы, якая абцякала яе па ўсіх акругласцях і звівах, я ўспомніў, усё маё ўва мне ўспомніла: яна мая! — і я зажадаў яе так, што ў скронях зазвінела. Але не гэтак зазвінела, як ад страху, а нібы лопнулі струны на скрыпцы... Зоя стаяла нерухома і толькі перабірала паціху пальцамі, падбіраючы прыпол сукенкі, які падымаўся павольна, як заслона ў тэатры, адкрываючы дэкарацыі, гатовыя напоўніцца дзеяй. Калі заслона паднялася да лона, я, не здольны ўжо трываць, рвануў на Зоі тоненькія трусікі і, падхапіўшы яе пад калені, ускінуў і надзеў, насадзіў на сябе, як скрыпку з рузмаху ўдарыў — балюча, груба, гвалтоўна. “А-а!” — закрычала Зоя, упіраючыся шпількамі ў дзверы і раздзіраючы дэрмацін, намагаючыся ўзпаўзці ўверх і вызваліцца, скінуцца з мяне; яна не асалодай, не страсцю, а болем закрычыла: “А-а!” — і я зыхлынуўся спраўджаным жаданнем у гэтым крыку і ў гэтым болі, у самай іх глыбіні, дзе вырываўся з самога сябе ім насустрач, і вырваўся, прыціснуўшы Зою да дзвярэй і не зрабіўшы болей ніводнага руху, замерла выплеснуўся ў яе ўвесь і адразу, імгненна; так пырснуў я некалі імгненным струменьчыкам на губы незабыўнай феі Таццяны Савельеўны...
А Дартаньян тым часам вурчаў і тузаў мяне за спушчаныя штаны.
— Гэта ўсё?.. — спытала Зоя, папраўляючы сумачку на плячы. Яна нават сумачку з пляча не скінула.
— Не... — ледзь прадыхнуў я, сам ашаломлены тым, што ўсё адбылося так хутка. — Пачакай...
— Я больш як дваццаць год чакаю...
— Пачакай яшчэ хвілін дваццаць...
— Ты думаеш, што атрымаецца?..
— Я нічога не думаю, тут не трэба думаць... Твая праблема ў тым, што думаеш... Пра што ты зараз думала?
— Пра тое, што я прастытутка...
— І як табе быць прастытуткай?
— Ніяк... Як і не быць прыстытуткай...
Сумачку на плячы Зоя паправіла, а сукенку, задраную да грудзей, не папраўляла — пупок у яе быў гэткі самы, як у Лі-Лі, нібы адзін і той жа акушэр адразаў пупавіну...
— Здымі сукенку, — сказаў я, выблытваючыся з пашкуматаных Дартаньянам штаноў.
Яна зняла сумачку, сцягнула праз галаву сукенку, а сумачку зноў прыладзіла на плячо.
— Што ў цябе там?
— Нічога... Я проста думаю, што так павінна выглядаць прастытутка... Голая, на шпільках і з сумачкай на плячы...
Я абняў яе за талію, такую, як у скрыпкі, правёў у пакой да ложка, нагнуў — яна накінула раменьчык сумачкі на шыю і ўпёрлася ў рог ложка рукамі. У параўнанні з “прафесаршай”, гарой мяса, зямной пачварай, Зоя выглядала госцяй нябеснай — плаўна-гнуткая, матава-белая ў чырвоных басаножках на шпільках, з чырвонай сумачкай...
— Расстаў ногі і прагніся... Стой так...
Я вярнуўся ў прыхожую, дзе Дартаньян скасавурыўся на майго раманчыка, і знайшоў дзве вяроўкі, на адной з якіх спрабаваў павесіцца Максім Аркадзьевіч, а другую, новую, прапанаваў мне... Я абяцаў Максіму Аркадзьевічу паказаць фокус з вяроўкамі.
Адну вяроўку я завёў Зоі з шыі пад пахі — выйшлі лейцы.
— Цяпер адвядзі нагу ўбок і назад і заіржы...
— Раман, я прастытутка, а не кабыла...
Я сцебануў яе другой вяроўкай па клубах — на матава-белай скуры адразу ўспухлі ружовыя пасы.
— Ты кабыла! — сцебануў я яшчэ раз — і ружовыя пасы на яе клубах леглі крыж-накрыж. — Маладая, неаб’езджаная, дзікая кабыла! На вольнай волі ў чыстым полі з табуном жарабцоў! Яны ўсе цябе прагнуць, адзін толькі што пакрыў цябе, але ён быў не той, якога хацела ты! Той носіцца па ўскраўку поля, храпе, устае на дыбы, з яго аглоблінай выпірае член, з якога пырскае сперма, і ты прагнеш яго, хочаш, спакушаеш, расстаўляючыся і выгінаючы крыж, на які ён вось-вось ускочыць, наваліцца з пенай і храпам усёй сваёй мускулістай, потнай гарачынёй, а ты ўся чакаеш, у табе ўсё дрыжыць, трымціць соладка ў грудзях, у жываце, у матцы, і ты прыпадымаеш адну нагу, прыпадымаеш другую і іржэш, іржэш, падклікаючы яго, ну!!. — і я, тузануўшы лейцы, выцяў яе вяроўкай па спіне.
— І-га-га... — ціха сказала Зоя, здрыгануўшыся ад болю, і яе пачало дробненька калаціць. — І-га-га, і-го-го... Гэта смешна, Раман... І-га-га, і-го-го... Не магу, не выходзіць... І-га-га, і-го-го... Раман, гэта смешна... І-го-го, і га-га... Выбачай, не магу... І-го-га-ха-ха...
Зою кінула ў смех... Яна стаяла перада мной, прагнуўшы спіну, уздоўж якой не ружавеў, а крывянеў след ад вяроўкі, і заходзілася тым жа смехам, якім заходзілася ў ваннай, убачыўшы майго параненага, схаванага ў пухліне, раманчыка. Зірнуўшы ў люстэрка ў шафе, я ўбачыў сябе — голага з абвіслай вяроўкай у руках і гэтак жа абвіслым, зусім не падобным на аглобліну, раманчыкам — і вымушаны быў прызнаць, што тут ёсць з чаго смяяцца. Мяне таксама закалаціла ад смеху.
— Зоя, цябе пад Герб Дзяржавы трэба...
Фокус не ўдаўся, Максім Аркадзьевіч мог вешацца на сваіх вяроўках... Я кінуўся, пацягнуўшы за сабой Зою, на ложак, і мы качаліся на ім, абняўшыся, качаліся і рагаталі, рагаталі, як звар’яцелыя, — ды пайшлі вы ўсе панкі, шыгуцкія, красевічы кабыле ў задніцу!.. А ў прыхожай заходзіўся брэхам Дартаньян.
Сумачка ў Зоі, пакуль мы качаліся, расшпілілася, з яе нешта выпала і звалілася з ложка, грукнуўшы аб падлогу.
— Ідзі да мяне, — сціхла Зоя. — Ідзі, я хачу... Так, як жарабец і кабыла...