Лабух
вернуться

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Яна ў людзей адных начавала — і я яе пакрыўдзіў!

— З усімі начавала?.. Ці з адным?

Лі-Лі — хіба я не лаюся? — плаўна адварочваецца. І столькі пагарды ў гэтым руху...

— Пакуль з усімі, — прамаўляе яна там, куды адвярнулася, і ўстае. — Я пайду.

Хай бы пайшла, мне нават трэба, каб яна зараз пайшла, яле ж не так... І я зноў усаджваю яе.

— Чым я цябе пакрыўдзіў?..

— Калі пытаешся, чым, дык тлумачыць без толку.

— Паспрабавала б...

— Не, без толку...

— І ты кожнага разу ў некага начаваць будзеш, як палічыш сябе пакрыўджанай?

— Не абавязкова. Можна іншае нешта прыдумаць...

— Што?

— Пакрыўдзі — і прыдумаю...

Мы сядзім з ёй у парку, у летнім рэстаране, дзе я прызначыў спатканне Ніне з дачкой і Марце з сынам. На мяне, як па ўсім выходзіць, могуць кайданкі начапіць, дык перад дальняй дарогай...

Ні Ніна, ні Марта, як нешта адчулі, спаткацца не адмовіліся, хоць я адразу сказаў, што будуць усе. Ніна толькі ўздыхнула коратка: “Усе, дык усе... Прыблізна не помніш, колькі ўсіх у цябе зараз?..”

Я прыйшоў гадзіны на дзве раней, каб зрабіць заказ, сюрпрыз, бо ведаю, каму з іх што да смаку, а Лі-Лі тут выпадкова: яна гуляла ў парку з Полем. З сіняком і з Полем. Поль развітаўся і падаўся, сіняк застаўся. Сіняк здзіўляе, глядзіш і думаеш: хто гэта так падскочыць злаўчыўся?..

— Добра, — кажу я Лі-Лі. — Ідзі.

Яна не разумее.

— Куды?..

Толькі што плаўна адварочвалася, сама пайсці хацела, і раптам не разумее, куды...

— Куды-небудзь, прыдумай... Туды, дзе начавала...

— Ты зноў мяне пакрыўдзіць хочаш?

— Не. Проста не хачу, каб ты тут была. У мяне спатканне.

Лі-Лі напружваецца.

— З Лідзіяй Паўлаўнай?

“Чаму з Лідзіяй Паўлаўнай?..”

— З Зіначкай.

— Не смяшы, — расслабляецца Лі-Лі. — Ты наўрад ці помніш, што мужчына і жанчына могуць сустракацца не толькі ў ложку...

Так... Што Зіначка, што Лі-Лі... Бабы.

Лі-Лі ведае, што ў парку спатканне Зіначцы я б не прызначыў — і гэта праўда. І я ўжо збіраюся сказаць ёй праўду, бо не трэба, каб Лі-Лі заставалася, яна зараз лішняя, зусім лішняя, але ў выгарадку рэстарана ўваходзіць Каміла, гумавай лялькай, ад чаго ніяк адвучыць не магу, падае на крэсла і ўся на ім раскідваецца...

— Фух, народу паўсюль, а вы ўдваіх... Мне пепсі... — І пытаецца ў Лі-Лі. — Ты ўжо ў нашай вялікай сям’і?

— Не, — адказваю я за Лі-Лі. — Яна тут выпадкова.

— Нават выпадковую даму не называюць займеннікам, сам жа вучыў, — адпівае пепсі Каміла. — А сіняк?.. Хіба гэта не сямейнае?

— Дык у вас сямейнае... — насмешліва здагадаўшыся, што да чаго, устае з-за стала Лі-Лі.

Каміла таксама падымаецца.

– - Ты куды?.. — І глядзіць на мяне непрыязна. — Раней ты хоць не біўся!

— Спаткаемся... — бесклапотна кідае Лі-Лі. Яна выходзіць з выгарадкі рэстарана на паркавую дарожку (Божа мой, як ідзе!.. шыю зламаць, азіраючыся...), Каміла даганяе яе:

— Пачакай, Лі-Лі! Ды пачакай ты!..

Дачку маю болей цікавіць, што ж такое здарылася ў Лі-Лі з секс- інструктарам, чым тое, для чаго як паклікаў бацька... Подбегам дагнаўшы сяброўку, Каміла абдымае яе — маленькая, Лі-Лі пад паху — і метраў за паўста ад рэстарана, каля мангалу, што курыць шашлычным дымком, яны сядаюць за столік. Праз хвіліну — нікуды далёка не падаўся, тут недзе туляўся — да іх падсаджваецца Поль... Што ж, сямейнае спатканне пачалося.

— Лухта гэта ўсё, Іван Ягоравіч, — локцямі па стале падаўся я да следчага. — І вы самі ведаеце, што лухта.

Следчаму ўдалося ўсё ж паставіць на кант пачак запалак, і ён перапытаў з задавальненнем:

— Лухта?.. А грамадзянка Ліскіна Зінаіда Сяргееўна паказвае, што вы ўзялі яе сілай, а калі яны вырвалася і збегла, дык і не ведае, што вы зрабілі з грамадзянінам Рутнянскім Ігарам Львовічам, які дапамог ёй ад вас вырвацца...

Ну, кабыла...

— Каго ўзяў сілай?.. Вы бачылі тую грамадзянку Ліскіну?..

— І думае грамадзянка Ліскіна, і не яна адна так думае, што вы, не дамогшыся свайго, не ўсяго свайго дамогшыся, і забілі ў нервовасці Ігара Львовіча, бо нікога, апроч яго і вас, у кватэры не заставалася, — як не пачуў майго пытання следчы. — Так што ў мяне ёсць усе падставы, каб затрымаць вас, Раман Канстанцінавіч. Пакуль затрымаць, што я, бадай, і зраблю...

Усё, што казаў следчы, выглядала дурным жартам, але ён не жартаваў — па вачах ягоных я ўбачыў, што ён не жартуе. За тыдзень расследвання ён, мусібыць, ні за што не зачапіўся, а я — версія... На мяне — паказанні, за мной — мана. Мне стала таксама не да жартаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win