Лабух
вернуться

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Але з чаго ў нас адносіны?.. Я пальцам пад іх не зварухнуў, не тое што раманчыкам... Ці ў Зіначкі адносіны з усімі, каго яна коле? Можа быць і такое, маленькія — яны заядлыя. Толькі не падобна: гэтыя надзьмутыя губкі... З-за Лі-Лі ў нас адносіны, вось з чаго. Гэта, блізкае да рэўнасці, саперніцтва маленькай, але ўдаленькай, з той, якая несправядліва ў выйграшы. Неўсвядомленая спроба хоць нейкім чынам перадзяліць тое, што Бог няроўна падзяліў. На ўзроўні гульні, канечне, бо не надта Бог і пакрыўдзіў, але ж з гульні ўсё і пачынаецца...

– - Зіначка, раскажыце пра сябе... Вунь і Аліку з Адамам Захаравічам цікава... Мы ўсе трошкі закаханыя ў вас.

— Трошкі? — толькі ў мяне пытаецца Зіначка.

— Ну, як хто...

Зіначка думае.

— Што расказваць?.. Я медыцынскае вучылішча скончыла...

— На двойкі?.. — пытае Адам Захаравіч, і Зіначка, падазрона глянуўшы на ўсіх, зноў надзімае губкі і рашуча ідзе да дзвярэй. — Ды ну вас!..

І правільна.

— Пстрычка, — кажа Адам Захаравіч, і Алік выходзіць следам за Зіначкай. Нявыгадна ён маладзейшы за яе, гады на тры. І не ў піянерскім лагеры ўсё адбываецца, што істотна.

Чаго да мяне Зоя прыходзіла?..

— Адам Захаравіч, вы ў лагеры піянерскім былі?

— Я не ў піянерскім быў.

— А ў якім?

— У сібірскім.

Мяне гэта здзіўляе.

— Вы сядзелі?

— Як гэта сядзеў? Я камуніст з дваццаці гадоў. Там і ўступіў у партыю.

— Дзе?

— У лагеры.

Я не магу састыкаваць адно з другім.

— Камуністы ж таксама сядзелі...

— А я стаяў!.. Камуністы не сядзелі, ашавуркі сядзелі ўсялякія!.. Служыў я ва ўнутраных войсках. Дубасіў гэтых ашавуркаў, але не дадубасіў.

Вунь яно што... Біяграфія ў чалавека...

— Наце, — вяртаецца Зіначка і падае складзеную паперчыну. — Я не чытала.

Значыць, чытала...

“Раман, Лі-Лі не сказала вам, каб не хваляваць, але я думаю, што гэта важна, вы павінны ведаць, быць гатовым. На кватэру да вас сёння з міліцыі прыходзілі, пыталіся, дзе вы? У нечым вас падазраюць, мне так здалося.

Медсястра кажа (харошанькая), што вы не ўстаеце... Вам гэтак кепска? Я перажываю за вас.

Лі-Лі яшчэ дзіця, можаце ва ўсім на мяне разлічваць. Зоя”.

Што ж гэта выходзіць — яны цяпер і жывуць у мяне ўдзвюх?.. Тады чаму да тэлефона ніхто не падыходзіць?..

— Перадаць што-небудзь? — пытаецца Зіначка. — Дама ваша чакае.

Ужо не фіфачка, а дама... Пра Зіначку, што яна харошанькая, Зоя для Зіначкі і напісала... Дзіця ты ў параўнанні з ёй, Зіначка, як і Лі-Лі.

— Дзякуй, не трэба... Скажыце, што сплю.

Для Зіначкі гэта ў маленькую радасць... Вось яна зараз скажа Зоі, што я сплю, а будзе ведаць, што не сплю... Змова, далучэнне...

Пра міліцыю я, падумаўшы, вырашыў, што гэта праз Крабіча. Шыгуцкі, як і гразіўся, даў каманду ім заняцца — і з міліцыі прыйшлі вызнаць, што і як... Значыць, да ўсіх праблем яшчэ і гэтая.

Засынаючы, я нічога не баяўся, апроч сну пра блізнятак... Сон, дзякуй Богу, не паўтарыўся, але, пакуль я спаў, памёр Адам Захаравіч. Алік не перагрызаў яму трубкі, не сталася нічога са штучнай ныркай — спынілася сэрца. Недзе а шостай раніцы Зіначка прыйшла калоць, а ён не прачынаецца. Скончылася біяграфія...

Што ж, у Бога просяць хто лёгкага жыцця, хто лёгкай смерці...

Найболей з усіх перажываў праз гэта і нават вінаваціўся Алік, якому, калі выкацілі на цялежцы Адама Захаравіча і сабралі бялізну з ягонага ложка, Зіначка сказала: “Цяпер ты можаш класціся да вакна...” Упершыню ад слоў яе Алік не папунсавеў і зірнуў на Зіначку зпадылба.

— Да вакна я пералягу, — напрасіўся я, хоць мне гэтага зусім не хацелася. — Ва ўсіх шпіталях, Алік, б’юцца за ложкі каля вокнаў.

Зіначка звыклася са сваёй працай у шпіталі, таму і не падумала, быццам сказала нешта не тое. І, дэманструючы, што ёй усё адно, хто з нас зойме ложак Адама Захаравіча, пацепнула плечыкамі.

— Я змяняюся...

Гадзіны праз тры, калі я ўжо ляжаў на ложку Адама Захаравіча, глядзячы ў вакно і няўтульна думаючы пра вечнае, яна адчыніла дзверы ў палату, стала ў іх — на шпілечках, у чорнай спаднічцы і чырвоным світэрачку, усё ў абцяжачку, усім выхадны — і, не заходзячыся, даклалася.

— Я змянілася... Той чалавек, пра якога вы пыталіся ў нейрахірургіі... — нехта падштурхнуў яе, праходзячы па калідоры, яна зрабіла паўзу ды яшчэ паглядзела ўслед таму, хто яе падштурхнуў, ды яшчэ світэрачак паправіла і спаднічку абцягнула, а я ўсё чакаў, у мяне халадок зазвінеў у патыліцы... — прасіў, каб вы зайшліся. Яго перавялі з рэанімацыі, дванаццатая палата.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win