Кім
вернуться

Дударев Алексей

Шрифт:

Каралёў. I калі табе наканавана памерці — пры родах памрэш… Калі будзеш раджаць дзявятага дзіцёнка…

Юля. Я не супраць…

Каралёў. Тады паехалі…

Юля. Куды?

Каралёў. У манастыр! Да святых сясцёр… Я ім некалі машыну цэглы прывёз, яны мне кніжачку падаравалі… Кніжачка маё сэрца ўратавала… Калі ўжо такога, як я, нечыя малітвы ўратавалі, што пра цябе казаць. Паехалі! Я стану на калені, і яны павянчаюць нас.

Юля. Ты з глузду з’ехаў.

Каралёў. У нас мала часу… У нас зусім яго няма… Я цябе люблю… Я кахаю цябе!

Юля. Кі-ім…

Каралёў ахінае яе коўдрай, бярэ на рукі і выносіць з пакоя.

Праз нейкі час. Аэрапорт. Юля, Каралёў і Лена каля барнай стойкі п’юць каву.

Каралёў. Вось, каб не забыць… Вазьмі размоўнік. Тут па ўсіх тэмах асноўныя фразы і ў нашай транскрыпцыі… Я, калі ездзіў, карыстаўся.

Лена. Юля, табе адну адзіную фразу трэба запомніць: іх лібэ діх! Іх лібэ діх… Паўтарай яе ўсім без выключэння мужчынам, потым з тых, хто клюне, выберы якога-небудзь фрыца і настаў яму (паказвае на Каралёва) вось такія рогі…

Каралёў. Слухай, я цябе ведаю ўсяго пару месяцаў, а ты мне надакучыла так, быццам гадоў трыццаць была маёй цешчай.

Лена. Гэта не ўсё-ё… Я яшчэ гадоў пяцьдзясят кумой тваёй буду.

Каралёў. Якой кумой?

Лена. Ну, а хто ж тваіх дзяцей хрысціць будзе?

Каралёў. Не-е! Хто заўгодна, толькі не ты!

Юля. Лена! Ігар! Ну, Божа мой! Я ад вас стамілася. Колькі можна? (Паўза.) Кім не прыедзе?

Каралёў. 3 дзецьмі застаўся… Заявіў, што доўгія провады — лішнія слёзы…

Лена. Перажывае момант адчурання.

Юля. Які момант?

Лена. Ты ж для яго была і сястрой і маці, а цяпер вунь каго песціш.

Каралёў. Зноў?

Лена. Камплексуе падлетак…

Пауза. Юля застагнала.

Каралёў. Што такое?

Юля. Мне дрэнна…

Заціскаючы рукой рот, выбягае.

Каралёў. Юля!!! (Да Лены.) Чаго ты сядзіш?!

Лена. А што мне рабіць?

Каралёў. Ёй дрэнна!

Лена. Ну й што?

Каралёў. Як што? Ёй жа моташна стала!

Лена (абыякава). На здароўе…

Каралёў. Ты… Памажы ёй!

Лена. Чыя гэта жонка? Мая ці твая? Сам дапамагай…

Каралёў. Чым я ёй дапамагу?!

Лена. Агуркоў салёных купі на дарогу!

Каралёў (пасля паузы). Што… Што…

Лена. Сто! Я ж казала, што ты жлоб…

Каралёў (насоўваецца на яе і шэпча радасна). Лена… Лена-а-а…

Лена. Што такое? Не чапай мяне! Пусці! Пусці табе сказана!

Каралёў (абдымае яе). Ленка!

З’яўляецца Хадзееў.

Хадзееў. Што тут адбываецца?

Лена. А вы не бачыце. Гвалт над чэснай дзяўчынай у міжнароднай зале аэрапорта.

Хадзееў. А дзе Юля?

Юля (з’яуляецца). Я тут.

Каралёў. Як ты?

Юля. Нармальна.

Хадзееў. Дакладваю. Нас з табой сустракаюць. Я забіраю дачку і гэтым жа рэйсам вяртаюся. Ты будзеш жыць у яе пакоі. Гэта два крокі ад клінікі. Прафесар Шварц рэкамендуе дзённы стацыянар.

Каралёў. Гэта што?

Лена. Як што? Увесь дзень лечышся, а потым усю ноч здароўе гробіш.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win