Кім
вернуться

Дударев Алексей

Шрифт:

Каралёў. Усё ў парадку. Не мучай дзіцёнка. Туды ніхто не паехаў ад мяне… А сёння ноччу я і тут усё зняў…

Хадзееў. Што адбылося?

Каралёў. Пагібель адбылася… Катастрофа… Душэўны «Тытанік», Хадзееў…

Хадзееў. Тыж мяне заўсёды Халдзеем клікаў…

Каралёў. Табе і ў трэці раз сказаць, кім я быў?! Што ты прыніжаеш мяне!

Хадзееў. Хто цябе прыніжае…

Каралёў.Я папрасіў у цябе прабачэння, з дачкой тваёй усё нармальна… Я вярнуў твае грошы…

Хадзееў. А ты мне нічога не вінен…

Каралёў. Што значыць не вінен? Канчай заліваць.

Хадзееў. У мяне на залівоны няма часу. Ты мне нічога не вінен.

Каралёў. Ды ты што?! Я зранку вышкрабаў адусюль апошнія грошы, машыну загнаў за палову цаны, прадаў за бясцэнак два прадпрыемствы!

Хадзееў. Я за чужую шызафрэнію не адказваю…

Каралёў. Паслухай, Хадзееў…

Хадзееў. А вось цяпер я — Халдзей… А ты забірай свае бабкі і каціся…

Каралёў. Я не жабрак! Мне твае падачкі не трэба!

Хадзееў. Якія падачкі, Каралёў? Успомні, калі я каму падаваў хоць адзін рубель… Тыдзень таму ты мне прадаў вось гэта (паказвае прастрэленую кніжачку), я купіў і ўсё. Мы квіты.

Каралёў. Я яе пакідаў у залог!

Хадзееў. У мяне не ламбард! I я не ліхвяр! Будзь здароў…

Каралёў (спрабуе вырваць з рук Хадзеева кніжачку). Дай сюды!

Хадзееў. Я зараз паклічу ахову і цябе вышпурнуць адсюль к чортавай матары!

Каралёў. Дай сюды і забяры свае ванючыя грошы!

Хадзееў. Гэта не мае грошы.

Каралёў. На ёй мая кроў!

Хадзееў. Ты прадаў яе… Гэта мая ўласнасць.

Каралёў. Я не мог яе прадаць! Гэта падарунак. Дай сюды!

Хадзееў. Ды пайшоў ты!!! (Змагаюцца за кніжачку. Падаюць.)

Дом Каралёва. Уваходзіць злы, ускудлачаны і памяты Каралёў. Яго, пэўна, сапраўды «вышпурнулі».

Каралёў (выкідваючы з усіх кішэняў грошы). Урроды! Пазабіваў бы ўсіх…

З’яўляецца Лена.

Лена. Можна, Ігар Міхайлавіч?

Каралёў. Можна. А ты хто?

Лена. Лена з клінікі…

Каралёў. 3 якой клінікі? Якая Лена?

Лена. Вы прасілі мяне зрабіць аналізы…

Каралёў. А-а-а… Ну й што?

Лена. Вы, мабыць, памыліліся. Справа ў тым, што і ў бутэлечцы і на насоўцы адна і тая ж кроў…

Каралёў. Гэтага не можа быць!!! Вашы лабаранткі пераблыталі нешта!

Лена. Наша лабараторыя рабіла аналіз толькі з прабіркі. У нас такой апаратуры няма, каб здымаць з тканіны. А з насоўкі рабіў мой знаёмы… Ён судмедэкспертам працуе… У міліцыі…

Каралёў. I што?

Лена. Усё аднолькава… Надзвычай рэдкая група. Перадайце вашаму знаёмаму, каб ён здаў у сваёй паліклініцы кроў…

Каралёў. Каму?

Лена. Сабе самому. Не давядзі Бог што-небудзь здарыцца і спатрэбіцца пераліванне — будуць праблемы… Надзвычай рэдкае спалучэнне…

Каралёў. Ды на насоўцы зусім іншая кроў!!! Ты разумееш?

Лена. Вось вынікі аналізу з нашай лабараторыі, а гэта рабіў мой сябар… 3 насоўкі, якую вы прынеслі… Нават лей* кацыты аднолькавыя…

Каралёў. Дурдом…

Лена. Сяброўкі з лабараторыі дзякуюць за мікраскоп…

Каралёў. А міліцыянер?

Лена. Міліцыянеру за мікраскоп падзякую я…

Каралёў. Выпіць хочаш?

Лена. Не-е, мне яшчэ сёння цалавацца.

Каралёў. Ну, ідзі…

Лена. Дзякуй вы ўжо сказалі?

Каралёў. У старажытнасці ганцоў за такія навіны не дзякавалі… Ім галовы адсякалі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win