Беларусь
вернуться

Броўка Пятрусь

Шрифт:
XXV Зямля Беларусі! Радзіма герояў! Сягоння ў змаганні бязмежная шыр. Ты ворага знішчыш, бо заўжды з табою Народы Саветаў з адданай душою. Ты шчасце сустрэнеш і радасны мір! Як толькі з вайною на мірныя гоні З'явілася зграя чужынцаў ліхіх, Ты ўся паднялася пад сцягам чырвоным I, мужна зрываючы путы палону, Жывеш партызанкай між дзён баявых. Зямля Беларусі! Палямі, барамі Тваімі вакол вызваленне ідзе, Праз буры-віхуры і снежную замець Гвардзейцаў праходзяць палкі за палкамі, А іх сустракаюць мільёны людзей. Ідуць яны — сонца ўздымаецца, свеціць Ад горада ў горад, з сяла да сяла. Па ўсёй Беларусі і маткі і дзеці Гавораць сягоння ад шчырага сэрца: — Народу і партыі нашай хвала! 1943
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win