Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

З-за шкла на яго больш ніхто не глядзеў. Аўтобус пайшоў хутчгй, там зноў уключылі магнітафон, і яму нагадалася, што пра яго ўвогуле забы­лся. Мастак падумаў, што калі б ён здолеў вызваліць рукі, то лёгка расшпіліў бы і ашыйнік, але яго звязалі грунтоўна, а рук ён ужо амаль і не адчуваў. Вось каб ланцуг аказаўся стары, то ён мог бы і парвацца.

Ён раптам успомніў бацьку, які памёр у далёкім дзяцінстве, і як яны ішлі аднойчы летам да цягніка і ён усё енчыў: «Хачу піць». Бацька падвёўяго да студні і апусціў вядро, але, калі стаў падьь маць, ланцуг нечакана парваўся. I тады бацька сказаў яму, што ніводны ланцуг не бывае мацнейшы за самае слабае сваё звяно. Толькі пасля Ма­стак зразумеў сэнс яго слоў, якія ўспомніў цяпер.

Яго ўжо цягнулі волакам, і ён задыхаўся. Некалькі разоў ён крыкнуў, але яго не чулі. Дым з выхлапной трубы трапляў яму ў твар, кроў штуршкамі біла ў скроні. Яго нудзіла. Часам на тым кавалку неба, якое скакала перад вачыма, ён бачыў буйную, самотную зорку, і яна таксама скакала ў далёкай вышыні і, здавалася, рабілася ўсё больш яркая, і хмары адступалі перад ёй, пакуль не адышлі зусім.

1988 г.

  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win