Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.
МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.
ВЯНОК
кніжка выбраных вершоў.
ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІНА КУТЫ.
1913.
ВЯНОК НА МАГІЛУ
С. А. ПОЛУЯНУ
(† 8 КРАСАВІКА 1910 Г.)
Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, —
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежые калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.
МАЛЮНКІ І СЬПЕВЫ.
Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился, Золотомъ вечным горитъ въ песнопеньи. А Фетъ. Нізка вершоў "У зачарованым царстві".
O voi, ch’avete gl’intelletti sani Mirate la dottrina, che s’asconde Sotto’l velame degli versi strain. Dante. Inf. IX. * * *
Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, разважаючы сум. Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн, Тонкаствольные сосны звіняць. І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка, Не шасьцяць у палёх каласы І аб чым шэпаціць галасок вецерка Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка: Кроплі сьлёз, ці халоднай расы? 1910. ВОЗЕРА.
Стаяў калісь тут бор стары І жыў Лясун у тым бары. Зрубалі бор. — лясун загінуў. Во сьлед яго ад тэй пары: Сваё люстэрка ён пакінуў. Маўляў у іншы сьвет вакно Ляжыць, спакойнае, яно, Жыцьцё сабою адбівае І ўсё, што згінуло даўно, У цёмнай глыбіні хавае. НАД ВОЗЕРАМ.
Сонцэ ціха скацілося з горкі; Месяц белы заплаканы сьвеціць, Агледае бахматые зоркі, Цягне з возера срэбные сеці. У іх русалкі заблуталі косы, — Рвуць і блутаюць срэбрные ніці Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"... ВАДЗЯНІК.
Сівавусы. згорблены, я залег між цінай, І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі. Твар травой аблутана, бытцым павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі. Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліода-шуміць, Хвалі ціха коцяода і бягуць далёка, — І усё навокала сном адвечным сьпіць. ЗЬМЯІНЫ ЦАР.
У цёмным небі—хараводы Сіневатых зорак, У цёмным небі сьвеціць месяц Залатым сярпом..., Мы ўжо выйшлі с цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёпды вырай Цягнемся-паўзём. У полі, у лесі нам усюды Праляглі дарожкі! Устужкай рушымся між пушчы, На сам перад — я. Зіхацяць маей кароны Залатые рожкі, Цёмным блескам адлівае Уся луска мая. Нам ня трэба ні ад чога Ноччу абароны, — А спаткаем чэлавека, Порт разсьцеле ён: Залаты ражок яму Я ураню с кароны, І праз белу палатніну Дальш мы папаўзём. БУРА.
Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекае Агністы меч і зіхаціць вясёла. Ударыў ён—і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць. І у ніз халодные бічы крыві сьцекаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся. * * *
У небі — ля хмары грымотнай—празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару. Злінда жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай, Але даігёка іх вецер разнёс, наляцеушы нячутна. Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася; Гулкім раскатам грымотаў другая у атказ азвалася. І па асобку загінулі хмары бяздольные тые, Чуючы у небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.