Эдгар Алан По
Улялюм
– Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна Нас у неба, што днець пачало - Ах, даверыцца можна бясспрэчна, Каб у неба нас ззянне вяло, Дзе ўначы спадзяванне ўзышло». Гэтак я супакойваў Псыхею, Каб развеяць смугу яе дум, Яе горкіх і роспачных дум, Як упёрлася раптам алея Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум - Невыносная жальба і сум, Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее, Апавіты ў жалобу і сум?» Адказала яна: «Улялюм!
– Там магіла тваёй Улялюм!» Сэрца жалем зайшлося сірочым І пакрылася лісцем сухім - Мёртвым, скурчаным лісцем сухім: Год назад у Кастрычніку змрочным, Год таму перад склепам нямым Я ўжо плакаў над горам сваім - Я ўжо плакаў у змроку глухім Над няўцешным адчаем сваім! Ах, якім чараваннем благім Зноў сюды я заваблены ноччу, Каб пакутваць у змроку глухім - Каля возера Обэра ноччу У прыстанішчы Віра глухім? І ў слязах мы сказалі абое: «Ах, няўжо духі дрэў і вады - Духі чулыя дрэў і вады - Каб не даць нам сустрэцца з журбою, Не хацелі пускаць нас сюды - Да жудлівага склепу сюды - І наслалі сваёй варажбою З пекла зорку граха і бяды - З нетраў пекла сваёй варажоою Зіхатлівую зорку бяды?»